Персанал Чарнобыльскай АЭС ужо 10 дзён не можа пакінуць станцыю


На ЧАЭС, якую цяпер кантралююць расейскія войскі, не выпускаюць персанал і не даюць замяніць спецыялістаў. Людзі ўжо 10 дзён на станцыі і знясіленыя, паведамляе «Громадське».

Здымак зроблены ў 100 метрах ад 4-га блока ЧАЭС, якая выбухнула 26 красавіка 1986 г. ФотаЛ Serg Glovny/ZUMA Wire

Людзі, якія працавалі на Чарнобыльскай АЭС у першы дзень расейскага ўварвання, засталіся заблакаваныя войскамі акупантаў на станцыі. Яе цяпер кантралююць захопнікі і персанал не выпускаюць. Мэр Славуціча Юрый Фамічоў кажа, што працаўнікі знясіленыя. Расейскія вайскоўцы не даюць магчымасць змяніць іх і тыя ж самыя людзі 10 дзён працуюць. Захопнікі падзялілі калектыў на дзве групы, якія выходзяць на працы па зменах. Але людзі стаміліся маральна і фізічна.

«Людзі ядуць эканомна, у іх абмежаваная колькасць лекаў і ім вельмі цяжка. Іх родныя і блізкія тут, у Славуцічы, таксама хвалююцца і не ведаюць, што з гэтым рабіць», – сказаў мэр Славуціча.

Юрый Фамічоў параўноўвае гэта з тэрарызмам, паколькі падобных прэцэдэнтаў захопу атамных аб’ектаў і АЭС у свеце не было.

Расейскія войскі захапілі Чарнобыльскую АЭС 24 лютага і да гэтага часу кантралююць ядравы абʼект.

Каментар
Першы ў гісторыі сілавы захоп АЭС: што будзе далей?
2022.03.04 15:25

ЛК belsat.eu

Стужка навінаў