На волю выйшаў Анатоль Шалковіч – герой мема пра «памідоры са смятанай»


65-гадовы інжынер Анатоль Шалковіч выйшаў на волю пасля 15 сутак арышту. Героя мема пра «памідоры са смятанай» затрымалі 17 лютага і прысудзілі яму адміністратыўны арышт за «непадпарадкаванне міліцыянтам», піша Zerkalo.io.

Інжынер Анатоль Шалковіч падчас запісвання сілавікамі «пакаяльнага відэа». Мужчыну затрымалі 11 лістапада 2021 года і арыштавалі на 15 дзён, але ён не выйшаў на волю з-за паўторнага пратаколу. Скрыншот: МУС РБ

Анатоль Шалковіч, які стаў вядомым «пакаяльнаму відэа» міліцыянтаў, выйшаў на волі пасля чарговага адміністратыўнага арышту. 65-гадовага інжынера судзілі 17 лютага за «непадпарадкаванне міліцыянтам» на 15 содняў арышту. 4 сакавіка ён выйшаў на волю.

Артыкулы
Аўтар мэмаў пра любоў да памідораў: Густы пасля адседкі ў мяне ніяк не змяніліся
2022.01.12 01:10

Анатоля Шалковіча раней чатыры разы судзілі і асуджалі на 15 содняў. Першы раз яго затрымалі 11 лістапада летась, у дзень, калі яму споўнілася 65 гадоў. Мужчыну арыштавалі на 15 дзён паводле неназванага артыкулу, але сілавікі заяўлялі, што ён вырабляў удома пратэставую сімволіку.

Ягонае «пакаяннае відэа» стала мемам: ён тлумачыў, што любіць нацыянальныя белы і чырвоны колеры, бо любіць памідоры са смятанай і руды колер валасоў сваёй жонкі.

Артыкулы
Анатоля Шалковіча, аўтара мема пра памідоры са смятанай, зноў затрымалі
2022.02.18 22:02

ЛК belsat.eu

Стужка навінаў