Метро – мой дом. Як харкаўцы абжываюцца пад зямлёй


Фота: Паўло Дарагой для Белсату

Украінскі дакументальны фатограф з Харкава Паўло Дарагой застаўся ў горадзе і працуе пад абстрэлам расейскага войска. Дасылаючы нашай рэдакцыі гэтыя здымкі, Паўло напісаў: «Сёння ў мяне быў сеанс гульні ў «Метро-2033», толькі ў рэальным жыцці. Я зайшоў на знаёмую да болю станцыю ў цэнтры гораду і трапіў у іншы свет».

На адной з цэнтральных станцыяў, што месціцца ля амаль знішчанага будынку адміністрацыі, фатограф пабачыў абапал платформы цягнікі без святла, у вагонах якіх людзі зладзілі сабе часовыя «кватэры».

«Хтосьці жыве тут ужо дзясяты дзень, хтосьці толькі содні. У гэтых вагонах людзі не толькі спяць. Тут яны гатуюць ежу, сушаць адзенне, захоўваюць тое, што атрымалася ўратаваць, уцякаючы з дому. Здаецца, што гэтыя «нацюрморты» кажуць мне пра людзей больш, чым яны самі змаглі б расказаць пра сябе.

Спроба хоць трошачку надаць хатняй утульнасці вагону метро, які стаў сховішчам падчас вайны, уражвае. Я не хачу, каб людзі так жылі, хоць яны цудоўныя: кожны варты быць героем дакументальнага фільму. А тым часам гадзіннікі на пероне паказваюць толькі бягучы час, не абнуляючыся, як звычайна ў метро», – распавядае пра свае здымкі Паўло.

Фота: Паўло Дарагой для Белсат
Фота: Паўло Дарагой для Белсат
Фота: Паўло Дарагой для Белсат
Фота: Паўло Дарагой для Белсат
Фота: Паўло Дарагой для Белсат
Фота: Паўло Дарагой для Белсат

 

Фотарэпартаж
Як выглядае Харкаў пасля чарговага бамбавання
2022.03.02 20:48

 

Саша Альтэр belsat.eu

 

Стужка навінаў