Лукашэнка падпісаў сакрэтны указ аб экспарце калійных угнаенняў


Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ «Аб экспарце», але частка дакументу з’яўляецца для «службовага карыстання» і не агучваецца. З тэксту становіцца зразумелым, што вядзецца пра экспарт калію, але даведацца падрабязнасці не магчыма, звяртае ўвагу reform.by.

Другое рудаўпраўленне ААТ «Беларуськалій».
Фота: kali.by

На партале pravo.by апублікавалі ўказ «Аб экспарце». Але ў дакуменце два пункты з шасці пункты – для службовага карыстання і іх тэкст не раскрываецца. У законе вядзецца пра ААТ «Беларускую калійную кампанію» і рэгуляванне экспарту калійных угнаенняў. Але ніякіх падрабязнасцяў не агучваецца і зразумець агульны сэнс дакументу не магчыма.

Ураду даручана прыняць захады па рэалізацыі ўказа.

«Беларуская калійная кампанія» патрапіла пад санкцыі ЗША. Краіны Захаду адмаўляюцца супрацоўнічаць з беларускім вытворцам.

Аб’ектыў
Лукашэнка прывёў Беларусь у эканамічную і ваенную пастку
2022.02.23 22:14

ЛК belsat.eu

 

 

Стужка навінаў