Заснавальніца бізнес-клубу Imaguru распавяла пра сітуацыю з затрыманнем


У бізнес-клуб Imaguru сёння ўварваліся невядомыя ў масках: ніхто з іх не прадставіўся, і затрымалі ўдзельнікаў канферэнцыі Лігі студэнцкіх аб’яднанняў. Заснавальніца клуба Таццяна Марыніч пракаментавала гэтыя падзеі на сваёй старонкі Facebook:

«А 18:30 сёння, 5 сакавіка, сілавікі ў масках уварваліся ў стартап-хаб Імагуру на ўстаноўчую канферэнцыю Лігі студэнцкіх аб’яднанняў. Імагуру заблакаваны, супрацоўнікі Імагуру і каворкеры не мелі магчымасці пакінуць памяшканне або ўвайсці ў будынак.

Удзельнікаў канферэнцыі вывелі з будынку, пасадзілі ў аўтазакі і павезлі. Сярод затрыманых ёсць супрацоўнік Імагуру. Ён не мае ніякага дачынення да канферэнцыі. Мы да гэтага часу не ведаем пра яго месцазнаходжанне. Ён не выходзіць на сувязь.

Людзі, якія заблакавалі Імагуру, адмовіліся прадстаўляцца. Мы мяркуем, што гэта сілавікі. На дадзены момант, усе ўдзельнікі канферэнцыі вывезены, мы працягваем пошукі свайго супрацоўніка. У дадзеную секунду каворкеры і супрацоўнікі могуць выйсці з будынку. Аднак, сілавікі да гэтага часу знаходзяцца ў будынку. Мы не разумеем, калі і як гэта скончыцца.

Мы расцэньваем тое, што здарылася, як сілавы захоп, які не мае пад сабой ніякай прававой асновы. Гэта новая хваля рэпрэсій, маскі-шоў у офісах, якая ставіць пад сабой мэтай застрашванне і ліквідацыю ўсіх актыўных і вальнадумных людзей».

Абноўлена
На паседжанне Лігі студэнцкіх аб’яднанняў Свабоднага беларускага прафсаюзу прыйшлі сілавікі ў масках
2021.03.05 19:43

АД, belsat.eu

Стужка навінаў