У Доме ўраду зноў разбілі шкло. Падазраванага затрымалі на месцы


3 сакавіка каля 20:00 у Менску патрульны нарад, які дзяжурыў каля Дому ўраду, пачуў гук разбітага шкла. Падышоўшы да будынку, яны ўбачылі мужчыну, які дастаў малаток і разбіў ім шкло ў Доме ўраду, паведамілі ў прэс-цэнтры МУС.

Міліцыянты затрымалі 30-гадовага жыхара Барысава ў неадэкватным стане. Мужчына распавёў, што ўлетку «хадзіў па горадзе з рупарам і заклікаў не быць абыякавымі да лёсу сваёй краіны».

Падазраваны.
Фота: прэс-служба МУС

Пасля затрыманага даставілі ў медычную ўстанову для ацэнкі стану. Матэрыялы правярання перададзеныя следчым для прававой ацэнкі.

Апошні раз такі выпадак з біццём шкла ў Доме ўраду быў у 2010 годзе падчас пратэставай акцыі.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў