У БРСМ пракаментавалі запіс, на якой настаўніца прымушае ўступаць у арганізацыю


На днях у сацсеткі трапіў аўдыёзапіс размовы настаўніка з вучнямі ў адной з віцебскіх школ. На ёй педагог пагразіла, што паставіць вучня на ўнутрышкольны ўлік з-за таго, што ён не хоча ўступаць у грамадскую арганізацыю БРСМ.

На запісы чуваць, як настаўніца звяртаецца да аднаго са школьнікаў:

– Ведаеш, за такія выказванні цябе можна паставіць на ўнутрышкольны ўлік… Мы табе патлумачым на класнай гадзіне, што такое БРСМ, што ты жывеш у нашай дзяржаве! Ты супраць нашай дзяржавы?

– Чаму я супраць? – пытаецца вучань.

– Тады я не разумею… Я табе растлумачу на класнай гадзіне, да таго часу, пакуль ты не зразумееш… нават тое, як ты сябе вядзеш…[У гэты момант у настаўніцы звоніць тэлефон і ў адказе на званок яна кажа:] «Я пытаюся, чаму яна не хоча ўступаць у…».

Пасля публікавання запісу партал rebenok.by звязаўся з намеснікам дырэктара школы, але ад каментароў яна адмовілася. Дырэктар не падняла трубку.

У цэнтральным камітэце БРСМ адказалі, што не падтрымліваюць такі ціск з боку школы.

«Мы неаднаразова заяўлялі аб тым, што ніякага прымусу з нагоды ўступлення быць не павінна. Мы працуем не на колькасць, а на якасць», – патлумачыла сакратар ЦК ГА «БРСМ» Юлія Зінкевіч.

Юлія Зінкевіч
Фота: belta.by

Таксама Зінкевіч адзначыла, што прадстаўнікі звязу часта бываюць у навучальных установах, размаўляюць з педагогамі і намеснікамі па выхаваўчай працы, а вучні могуць паведамляць ім аб любых сітуацыях.

Сакратар абвергла меркаванні пра тое, што прэмія настаўнікаў у школах можа залежаць ад колькасці суполкі БРСМ. «Не. Гэта няпраўда», – коратка адказала яна.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў