Следчы камітэт расследуе справу аб факце дзейнасці праваабарончага цэнтру «Вясна»


Галоўнае ўпраўленне расследавання злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці і карупцыі Цэнтральнага апарату Следчага камітэту расследуе крымінальную справу, распачатую паводле факту дзейнасці праваабарончага цэнтру «Вясна». Пра гэта паведамляецца ў заяве праваабаронцаў.

Крымінальная справа распачатая паводле арт. 342 КК («Арганізацыя і актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»). На гэты момант у яе межах адбываюцца актыўныя следчыя дзеянні: ператрусы ў офісах рэгіянальных аддзяленняў «Вясны» і ў кватэрах сябраў арганізацыі, выклікі на допыты і іншыя працэсуальныя дзеянні.

На думку органаў следства, ПЦ «Вясна» нібыта фінансуе ды іншым шляхам матэрыяльна забяспечвае незаконныя масавыя акцыі, якія пераследуюць мэты здзяйснення іх удзельнікамі групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак.

Гісторыі
«Чаму мы дазваляем выганяць нас з Беларусі?» Муж Марфы Рабковай – пра шантаж сілавікоў
2021.01.22 12:42

Раней па падобных абвінавачваннях былі ўзятыя пад варту праваабаронцы і валанцёры «Вясны» Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк, Леанід Судаленка і Таццяна Ласіца, а ў дзяржаўным тэлебачанні «вядзецца прапагандысцкая інфармацыйная кампанія, у якой ПЦ «Вясна» фактычна вінавацяць у тэрарыстычнай дзейнасці», гаворыцца ў заяве.

«У цяперашняй сітуацыі вострага крызісу з правамі чалавека ў краіне дзейнасць ПЦ «Вясна» скіраваная на дапамогу ахвярам палітычных рэпрэсіяў і масавых парушэнняў правоў чалавека. У гэтых мэтах мы актыўна ўзаемадзейнічаем з міжнароднымі механізмамі абароны правоў чалавека, у тым ліку ў межах такіх міжнародных арганізацыяў, як АБСЕ і ААН.

Мы расцэньваем пачатак крымінальнага пераследу за дзейнасць ПЦ «Вясна» як чарговы пераслед у сувязі з нашай актыўнаю праваабарончаю дзейнасцю з боку існага аўтарытарнага палітычнага рэжыму А. Лукашэнкі, які адбываецца на фоне беспрэцэдэнтных рэпрэсіяў у краіне», – адзначаецца ў заяве Рады «Вясны».

«Мы ніколі не спынім сваёй законнай праваабарончай дзейнасці на карысць усяго беларускага грамадства, скіраванай на прасоўванне ідэяў і каштоўнасцяў правоў чалавека і дэмакратыі», – заяўляюць праваабаронцы.

Аб’ектыў
Аперацыя «Ператрус» у прынамсі 40 кватэрах і офісах
2021.02.16 22:15

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў