Пяцярым фігурантам справы за надпіс «Не забудзем» пакінулі выракі ў сіле


Дзяніс Граханаў, Ігар Самусенка, Марыя Бабовіч, Уладзіслаў Гуліс і Максім Паўлюшчык трапілі за краты за тое, што ў верасні 2020 года спрабавалі аднавіць народны мемарыял Аляксандру Тарайкоўскаму – надпіс на асфальце «Не забудзем».

Суд Фрунзенскага раёну 8 снежня прызначыў палітычным вязням Дзянісу Граханаву і Ігару Самусенку па 1,5 года «хіміі», Марыі Бабовіч1,5 года «хатняй хіміі», а Уладзіславу Гулісу і Максіму Паўлюшчыку – па 2 гады калоніі. Іх прызналі вінаватымі паводле ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэксу («Зацятае хуліганства») за нанясенне надпісаў «Не забудзем» каля станцыі метро «Пушкінская». Такія прысуды вынеслі Юлія Крэпская і Юлія Блізнюк. Дзяржаўнае абвінавачванне ў гэтых справах падтрымлівала сумнавядомая памочніца пракурора Аліна Касьянчык, якая ў лютым 2021 года спрычыніліся да незаконнага пераследу журналістак «Белсату» Кацярыны Андрэевай і Дарʼі Чульцовай.

Усе асуджаныя ў справе за надпіс «Не забудзем» не пагадзіліся з такімі прысудамі і абскардзілі іх. Як паведамляе ПЦ «Вясна», 5 сакавіка Менгарсуд разглядзеў пяць апеляцыйных скаргаў на прысуды. Судовыя калегіі пад старшынствам суддзяў Таццяны Фалькоўскай і Валянціны Зянькевіч пакінулі ўсе скаргі без задавальнення, а прысуды – у сіле.

Гэта значыць, што цягам некалькіх тыдняў Дзяніса Граханава і Ігар Самусенка будуць накіраваныя ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу » тэрмінам на 1,5 года, тады яны зноў будуць прызнаныя палітычнымі вязнямі. Бліжэйшым часам крымінальна-выканаўчая інспекцыя прызначыць умовы адбывання «хатняй хіміі» на 18 месяцаў для Марыі Бабовіч, а Уладзіслава Гуліса і Максіма Паўлюшчыка этапуюць са следчых ізалятараў у калоніі адбываць пакаранне тэрмінам на 2 гады.

Беларускі свет
«Калі мяне зловяць, то вывезуць у лес». Сведка забойства Тарайкоўскага
2021.03.02 19:30
  • Аляксандр Тарайкоўскі – першы загінулы падчас пратэстаў у Беларусі, смерць якога ўлады пацвердзілі афіцыйна. Мужчыну забілі 10 жніўня падчас пратэстаў каля станцыі метро «Пушкінская», існуюць відэадоказы таго, што ў яго стралялі байцы спецназу. Следчы камітэт адмовіўся распачынаць крымінальную справу па факце забойства пратэстоўца. За спробы ўшанаваць памяць Тарайкоўскага беларусаў пераследуюць сілавікі.
Hавiны
«Пракурор сказаў: усіх у турму». Двум абаронцам мемарыялу Тарайкоўскага пагражае да 10 гадоў зняволення
2020.10.30 08:14

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў