«Мы знойдзем і пакараем кожнага». У МУС распавялі пра «сярэднестатыстычных апахэйтараў»


Намеснік міністра ўнутраных справаў Генадзь Казакевіч у інтэрвʼю «Беларусь 1» апісаў сацыяльны партрэт «сярэднестатыстычнага апахэйтара», то бок людзей, якія абражаюць або пагражаюць міліцыянтам у сацсетках.

«Мы паставілі сабе заданне і адкрыта ды сумленна сказалі пра гэта грамадзянам: мы знойдзем і пакараем кожнага грамадзяніна, які здзяйсняе такія злачынствы. І знаходзім ды караем. Я думаю, будзе цікава пачуць сацыяльны партрэт такога злачынца. Насамрэч гэта беспрацоўны мужчына векам ад 18 да 35 гадоў. Або які займае нейкую нізкааплатную пасаду», – заявіў ён.

Паводле Казакевіча, яны кожнага затрыманага пытаюць, навошта яны гэта робяць:

«Гучыць шаблонны адказ: «Я такім чынам выказваю сваю грамадзянскую пазіцыю». Дык вось грамадзянская пазіцыя – гэта калі грамадзянін прыходзіць і галасуе».

Мяркуючы з тых прэс-рэлізаў, якія публікуе МУС на гэтую тэму са жніўня 2020 года, пагрозы міліцыянтам у інтэрнэце звычайна абумоўленыя занадта эмацыйнаю рэакцыяй грамадзянаў на гвалт супраць мірных пратэстоўцаў і не звязаныя з намерамі ажыццявіць нейкія рэальныя дзеянні супраць сілавікоў. Пра гэта яны ў тым ліку самі распавядаюць пасля затрыманняў.

Hавiны
Супраць 19-гадовага жыхара Воршы распачатая крымінальная справа за гнеўныя паведамленні Дзмітрыю Балабе
2020.12.24 20:49

Паводле праваабаронцаў, з лета 2020 года адбываюцца самыя масавыя ў найноўшай гісторыі Беларусі рэпрэсіі. Тысячы пратэстоўцаў па ўсёй краіне сталіся ахвярамі мэтанакіраваных катаванняў, больш за 33 тысячы чалавек былі затрыманыя ў адміністратыўным парадку. Следчыя распачалі больш за 2400 крымінальных справаў, звязаных з пратэстамі. Паводле розных ацэнак, ад 4 да 10 асобаў загінулі ў выніку дзеянняў сілавікоў. Пры гэтым ні за катаванні, ні за забойствы да адказнасці нікога не прыцягнулі.

Hавiны
У сувязі з пратэстамі ў Беларусі распачатыя больш за 2400 крымінальных справаў
2021.03.04 15:35

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў