Лукашэнка прызнаўся, што хацеў бы забараніць ездзіць у Менску аўтамабілямі


Наведваючы 5 сакавіка завод «Мотавела», Аляксандр Лукашэнка заявіў пра неабходнасць пратэкцыянісцкіх захадаў, каб абараніць беларускага вытворцу ровараў. Пра гэта піша БелТА.

Лукашэнка заявіў, што цяпер айчынны вытворца займае каля траціны роварнага рынку ў Беларусі, але ў бліжэйшую пяцігодку гэтую долю трэба павялічыць да 50–60 %.

Таксама Лукашэнка заявіў, што ён прыхільнік развіцця роварнага руху ў краіне:

«Калі б у нас была сапраўдная дыктатура, я б наагул забараніў па Менску ездзіць аўтамабілямі – толькі на роварах. Вось гэта было б выдатна. Але гэта немагчыма».

Лукашэнка даручыў цягам трох гадоў давесці да ладу вытворчую тэрыторыю, дзе размешчанае прадпрыемства:

«Так жыць нельга. І вы так больш жыць не будзеце».

Аб’ектыў
За што ўлады пераследуюць былога ўладальніка «Мотавела»?
2018.05.15 22:29

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў