Генеральная пракуратура завяла крымінальную справу ў дачыненні да сябраў BYPOL


Генеральная пракуратура вінаваціць сябраў BYPOL у распальванні сацыяльнай варожасці па ч.3 арт. 130 КК («Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці ці розні»).

Сярод абвінавачаных былы пракурорскі работнік Алег Талерчык і следчы Ігар Лобан, а таксама іншыя сябры BYPOL.

Прадстаўнікі Генеральнай пракуратуры пракаментавалі гэта так:

«Названыя грамадзяне на інтэрнэт-рэсурсе падчас відэаканферэнцыі для нагнятання супрацьстаяння ў грамадстве сваімі сцвярджэннямі падахвочвалі слухачоў да варожасці і розні па прыкмеце сацыяльнай прыналежнасці».

Ігар Лобан Скрын з Youtube-канала «Редакция»

Зараз Алег Талерчык і Ігар Лобан знаходзяцца за мяжой.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў