«Берлінале» раздае прызы. «Залатога мядзведзя» атрымаў румынскі фільм


Кадр з фільму «Недарэчны секс, або Вар’яцкае порна»

Карціна «Недарэчны секс, або Вар’яцкае порна» румынскага рэжысёра Раду Жудэ – пра інтымнае відэа, што трапіла ў сеціва і пагражае карʼеры настаўніцы. Цырымонія ўзнагароджання «Берлінале» адбылася ў онлайн-фармаце і завяршыла першую частку кінафестывалю. Другая, з публічнымі паказамі, адбудзецца ў чэрвені.

«Срэбны мядзведзь» у якасці гран-пры журы адправіўся японскай карціне «Кола фартуны і фантазіі» Рʼюсукэ Хамагуці. Срэбра таксама дасталася фільму «Спадар Бахман і ягоны клас» немкі Марыі Шпэт, вугорскаму аўтару Дэнэшу Надзю за рэжысуру карціны «Натуральнае святло», карэйцу Хонг Санг Су за найлепшы сцэнар да стужкі «Уступ» ды іншым.

Міжнароднае журы сёлета склалі рэжысёры фільмаў, што атрымлівалі «Залатога мядзведзя» за апошнія гады.

Журы Берлінскага кінафестывалю, які сёлета прайшоў онлайн і без удзелу гледачоў.
Фота: POOL / Reuters / Forum

Раду Жудэ вядомы фільмамі «Мне пляваць, калі мы ўвойдзем у гісторыю як варвары» і «Вялікімі літарамі». Апошні бярэ за аснову гісторыю падлетка, які за часоў Чаўшэску піша на гарадскіх сценах лозунгі з патрабаваннямі свабоды і трапляе пад следства. Гэта ўласна тое, што адбываецца ў сучаснай Беларусі. Жудэ таксама атрымаў «Срэбнага мядзведзя» кінафестывалю ў 2005 годзе за стужку «Брава!».

Другая частка сёлетняга Берлінскага кінафестывалю, арыентаваная ўжо не на прафесіяналаў кіно, а на публіку, адбудзецца 9–20 чэрвеня.

Hавiны
Румынскі абсурд, кранальны вестэрн і танец Мэса Мікельсэна: дзясятка фільмаў 2020 года
2020.12.24 13:02

ІК belsat.eu

Стужка навінаў