Выбуховы рост захворвальнасці, Саўмін абмежаваў вываз з Беларусі агародніны. Галоўнае за 5 лютага


544 дні ў нашай краіне працягваецца супрацьстаянне грамадства і ўладаў. «Белсат» падводзіць вынікі дня.

Чарговы антырэкорд па колькасці інфікаваных каронавірусам

Паводле Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі за содні зарэгістравалі 8231 новы выпадак інфікавання COVID-19. Калі арыентавацца на афіцыйную статыстыку, то гэта рэкордны паказнік за ўвесь час эпідэміі ў Беларусі.

Hавiны
Выбуховы рост захваральнасці: за дзень зафіксаваны 8231 новы выпадак каронавірусу
2022.02.05 12:17

Журналістку Іну Студзінскую эвакуявалі з Беларусі

Іна Студзінская.
Фота: Радыё «Свабода»

Журналістка «Радыё Свабода» Іна Студзінская за мяжой і ў бяспецы. Пра гэта напісаў у сваім Facebook каардынатар BYSOL Андрэй Стрыжак.

Артыкулы
Журналістка Іна Студзінская з’ехала з Беларусі
2022.02.05 19:49

Лісты палітвязняў з-за кратаў

Журналістка Ірына Слаўнікава даслала ліст з-за кратаў, у якім распавядае пра побыт з суседкамі ў камеры. Журналістка піша, што мае планы на будучыню, а зняволенне ўспрымае як часовую неспадзяванку.

Журналістка Ірына Слаўнікава з мужам Аляксандрам Лойкам.
Фота: Ирина Славникова / Facebook
Артыкулы
Ірына Слаўнікава надалей за кратамі не губляе аптымізму
2022.02.05 19:12

У лісце да родных палітзняволеная Дар’я Чульцова піша пра побыт за кратамі. Мама зняволенай падзялілася лістом, у якой Даша распавядае пра пачатак Новага году.

Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова ў судзе Фрунзенскага раёну Менска. Менск, Беларусь. 9 лютага 2021 года.
Фота: Белсат
Hавiны
«Мне ўсё таксама 23, а не хутка 25» – Даша Чульцова распавяла сваёй маме як успрымае сябе і рэчаіснасць у турме
2022.02.05 18:45

Трагедыя на мяжы

Следчыя завялі крымінальную справу на кіроўцу грузавіка, які здзейсніў наезд на працаўніцу мытні. У выніку ДТЗ жанчына загінула на месцы, паведамляе Следчы камітэт.

Hавiны
Супраць кіроўцы, які ўчыніў наезд на супрацоўніцу мытні, завялі крымінальную справу
2022.02.05 21:49

Чыноўнікі забаранілі вывозіць з краіны гародніну і садавіну

Цыбулю,капусту і яблыкі цяпер можна будзе вывозіць з краіны толькі на падставе разавых ліцэнзіяў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Адпаведную пастанову 4 лютага 2022 года прыняў урад.

Hавiны
Савет міністраў абмежаваў вываз з Беларусі цыбулі, капусты і яблыкаў
2022.02.05 11:58

На Акрэсціна працягваюцца катаванні

Праваабарончы цэнтр «Вясна» працягвае фіксаваць сведчанні бесчалавечных умоваў утрымання ў ізалятары на Акрэсціна. Паводле праваабаронцаў, у арыштантаў забіраюць цёплае адзенне, ім не перадаюць перадачы і не аказваюць медычную дапамогу.

Артыкулы
Для «палітычных» на Акрэсціна працягваюць ствараць бесчалавечныя ўмовы
2022.02.05 11:05

 

АЛ belsat.eu

Стужка навінаў