Выбуховы рост захваральнасці: за дзень зафіксаваны 8231 новы выпадак каронавірусу


Паводле Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі за содні зарэгістравалі 8231 новы выпадак інфікавання COVID-19.

Калі арыентавацца на афіцыйную статыстыку, то гэта рэкордны паказнік за ўвесь час эпідэміі ў Беларусі. Прычым пачынаючы з 2 лютага ковідны рэкорд абнаўляецца штодзень: 2 лютага было абвешчана пра 3 634 новыя выпадкі, 3 лютага пра 4 990, 4 лютага – 7 350.

Гэты тыдзень у Беларусі пачаўся з надзвычайных чэргаў людзей у паліклінікі. На фоне новай успышкі захворвальнасці на каронавірусную інфекцыю 1 лютага медыкам дазволілі ставіць дыягназ COVID-19 без ПЛР-тэставання ці антыген-тэставання. Цяпер можна пастанавіць, што ў пацыента каронавірусная інфекцыя, проста паводле «клінічных і/або рэнтген-тамаграфічных звестак».

Агулам, паводле ўладаў, з пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістраваныя 769 076 выпадкаў каронавірусу. З хворых ачуняў 757 436 пацыентаў.

За содні зафіксаваныя 16 смерцяў пацыентаў з каронавіруснай інфекцыяй.

Hавiны
Паліклінікі ў Беларусі будуць працаваць без выходных праз каронавірус
2022.02.03 11:23

Агулам з пачатку пандэміі ад COVID-19 памерлі 6132 асобы, сцвярджае Міністэрства аховы здароўя.

  • Афіцыйная статыстыка Мінздароўя наконт каронавіруса выклікае вялікі недавер у экспертаў і грамадскасці. Напрыклад, паводле звестак ААН, у красавіку – чэрвені 2020 года ў Беларусі анамальна вырасла смяротнасць: было зафіксавана на 5600 смерцяў больш, чымся за год да таго. Менавіта на гэтыя месяцы прыпаў пік першай хвалі эпідэміі каронавіруса. Пры гэтым Міністэрства аховы здароўя на дзень 1 ліпеня 2020 года прызнала толькі 398 смерцяў ад COVID-19.
  • Летась журналісты тэлеканалу «Настоящее время» прааналізавалі звесткі, атрыманыя ад «Кіберпартызанаў», і прыйшлі да высновы, што ў Беларусі з сакавіка 2020 года да сакавіка 2021-га ад каронавіруса празмерная смяротнасць склала 32 тысячы.
Hавiны
У мяне сімптомы COVID-19, а ў паліклініцы – калапс. Што рабіць? Парады «еЗдароўя»
2022.02.03 08:59

РР belsat.eu

Стужка навінаў