Трагедыя на пункце пропуску «Казловічы»: мытніца трапіла пад фуру


Дзяржаўны мытны камітэт паведамляе, што супрацоўніца загінула.

Здарэнне адбылося ў перыяд з 12:00 да 13:00. «Наша Ніва» са спасылкай на відавочцаў паведамляе, што мытніца збірала дакументы, а кіроўца не заўважыў і паехаў пад навес. Фура была на еўрапейскіх нумарах.

Жанчына загінула. Цяпер на месцы здарэння працуюць следчыя.

Пункт пропуску «Казловічы» знаходзіцца ў Берасцейскай вобласці на беларуска-польскай мяжы.

Дзяржаўны мытны камітэт выказвае глыбокія спачуванні родным і блізкім загінулай. Сямʼі супрацоўніцы абяцаюць аказаць неабходную дапамогу.

РР belsat.eu

Стужка навінаў