За жнівеньскія падзеі ў Менску судзяць айцішнікаў

У Менскіх судах разглядаюцца крымінальныя справы супраць палітычных вязняў Рамана Канановіча і Андрэя Пазняка. Інжынера-праграміста Рамана Канановіча вінавацяць ва ўзвядзенні барыкадаў у ноч на 11 жніўня каля станцыі метро «Пушкінская» (ч. 2 арт. 293 КК РБ). Айцішніка Андрэя Пазняка – у арганізацыі і рыхтаванні дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК РБ), піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Справу ў дачыненні 24-гадовага палітычнага вязня Рамана Канановіча разглядае ў Ленінскім судзе Менску Таццяна Шоцік. Праграміста вінавацяць ва ўзвядзенні барыкадаў з дапамогаю жалезнай агароджы ў ноч на 11 жніўня каля станцыі метро «Пушкінская», дзе тады загінуў Аляксандр Тарайкоўскі. Раману Канановічу пагражае да 8 гадоў пазбаўленні волі. Віну Раман Канановіч не прызнае. З канца кастрычніка яго трымаюць пад вартаю.

Удава забітага Тарайкоўскага: У мяне няма спадзяванняў на справядлівае развязанне справы

Справу 28-гадовага праграміста Андрэя Пазняка разглядаюць у судзе Кастрычніцкага раёну сталіцы. Яго вінавацяць у арганізацыі і рыхтаванні дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК РБ). Справу разглядае суддзя Алена Жывіца.

Палітычны вязень не прызнае віны.

«Зрабіць лагер – і калючы дрот па перыметры». «ByPol» апублікаваў запіс голасу, падобнага да Карпянкова

 

СК, belsat.eu

 

Hавiны