СК прыраўняў дапамогу фондаў да фінансавання масавых закалотаў


Следчы камітэт працягвае расследаванне крымінальнай справы па леташніх масавых закалотах у Менску. Кіраўнік менскага ўпраўлення Сяргей Паско распавёў БЕЛТА, што асаблівую ўвагу звярнулі на фінансавы складнік.

Сцвярдажецца, што СК выявіў факты фінансавання «незаконных масавых мерапрыемстваў», у тым ліку гаворка ідзе пра аплату штрафаў па адміністратыўных справах. Яшчэ ў лістападзе арыштавалі рахункі фонду «BY_help», а з картаў беларусаў, якія атрымалі ад яго дапамогу, пачалі знікаць грошы.

.

«У выніку гэтай дзейнасці асобы, у дачыненні якіх ужыта адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе штрафу, фактычна адказнасці не нясуць. Варта адзначыць, што прынцып індывідуальнай адказнасці, што прадугледжаны адміністрацыйным правам, азначае патрэбу выканання пакарання непасрэдна асобай, якую прыцягнулі да адказнасці. У іншым выпадку значэнне інстытута асабістай адказнасці цалкам нівелюецца», – лічыць Сяргей Паско.

У студзені сілавікі затрымалі журналіста Андрэя Аляксандрава. Яго падазраюць у фінансаванні масавых закалотаў (артыкул 342 Крымінальнага кодэксу). Падазраваная і ягоная дзяўчына Ірына Злобіна. Падставай для справы стала аплата штрафаў пратэстоўцаў. Грошы яны нібыта атрымлівалі ад фонду салідарнасці «BY_help».

Абноўлена
МУС вінаваціць журналіста Аляксандрава і ягоную дзяўчыну ў аплаце штрафаў пратэстоўцам
2021.01.15 15:37

ЯП, belsat.eu

 

Стужка навінаў