Праваабаронцы прызналі палітвязнямі 227 асобаў, крымінальных справаў за гвалт з боку сілавікоў дасюль няма


Беларускія праваабаронцы выступілі з супольнаю заявай, у якой патрабуюць неадкладнага вызвалення прадстаўнікоў Офісу правоў людзей з інваліднасцю Сяргея Драздоўскага і Алега Граблеўскага. Затрыманых прызналі палітычнымі вязнямі, паведамляе цэнтр «Вясна».

Дырэктара асветніцкай праваабарончай установы «Офіс правоў людзей з інваліднасцю» Сяргея Драздоўскага і юрыста арганізацыі Алега Граблеўскага затрымалі 3 лютага.

Юрыст Алег Граблеўскі – за кратамі. Яго змясцілі ў ІЧУ на 72 гадзіны. Сяргей Драздоўскі – пад хатнім арыштам з забаронаю на выкарыстанне сродкаў камунікацыі. Абодвух падазраюць у крымінальнай справе. Але праваабаронцы лічаць іхны пераслед палітычна матываваным, таму Сяргея Драздоўскага і Алега Граблеўскага прызналі палітычнымі вязнямі. Праваабаронцы патрабуюць неадкладнага вызвалення.

У Беларусі на дзень 5 лютага – 227 палітвязняў. Пры гэтым следчыя органы дасюль не распачалі ніводнай крымінальнай справы за гвалт і катаванні з боку сілавікоў.

Hавiны
У Офісе правоў людзей з інваліднасцю ўчынілі ператрус. Юрыста затрымалі, дырэктар – пад хатнім арыштам
2021.02.04 08:23

СК, belsat.eu

 

Стужка навінаў