Еўразвяз лічыць неабгрунтаванай высылку з Расеі трох еўрапейскіх дыпламатаў


Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель адрэагавала на рашэнне Расеі выслаць еўрапейскіх дыпламатаў, якія прынялі ўдзел у акцыях дзеля падтрымання Аляксея Навальнага. Канцлер Нямеччыны лічыць, што такая захада Крамля – неабгрунтаваная, паведамляе DW.com.

Расея абвесціла персонамі нон грата дыпламатаў з Нямеччыны, Швецыі і Польшчы. Падставай для такой захады стаў удзел дыпламатаў у акцыях пратэсту 23 студзеня ў Маскве і Санкт-Пецярбургу.

«Дыпламаты, якія прынялі ўдзельнічалі ў незаконных акцыях у адпаведнасці з Венскай канвенцыяй аб дыпламатычных зносінах ад 18 красавіка 1961 года абвешчаныя персонамі нон грата. Ім загадана ў бліжэйшы час пакінуць тэрыторыю Расейскай Федэрацыі», – гаворыцца ў заяве МЗС Расеі.

У сваю чаргу канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель назвала такое рашэнне Расеі неабгрунтаваным.

Hавiны
Суд замяніў Аляксею Навальнаму ўмоўны тэрмін на рэальны
2021.02.02 20:26

Адметна, што высылка дыпламатаў адбываецца падчас візіту ў Маскву вярхоўнага прадстаўніка ЕЗ па замежных справах Жазэпа Барэля. Прыезд кіраўніка еўрапейскай дыпламатыі ў расейскую сталіцу стаў першым за амаль чатыры гады. Барэль падчас прэсавай канферэнцыі з Сяргеем Лаўровым у чарговы раз запатрабаваў вызвалення Аляксея Навальнага.

Аб’ектыў
«Зараз паўтараецца аддалена сітуацыя ў Беларусі». Расея пасля суду над Навальным
2021.02.03 22:04

 

СК belsat.eu

 

 

палітвязні,судовы канвеер,крымінальны пераслед,арышты ў беларусі,пераслед,жнівеньскія падзеі,палітычныя вязні,бязмежжа сілавікоў,гвалт сілавікоў,збіццё мірных грамадзянаў,прававы дэфолт,выбары 2020,фальсіфікацыі на выбырах,рэжым лукашэнкі,пераслед за іншадумства,амапаўцы,амапаўцы ў амуніцы,пераслед амапаўцамі,затрыманні,ператрусы

Стужка навінаў