Сілавікі атачылі сталічныя бізнес-цэнтры «Еўропа» і «Зебра». Высветлілася, што гэта міліцыянты з дэпартаменту аховы


Сілавікі атачылі будынкі бізнес-цэнтру «Еўропа», што на вуліцы Сурганава ў Менску. Чытачы «Белсату» таксама паведамляюць, што амапаўцы забеглі ў суседні будынак – бізнес-цэнтр «Зебра».

Амапаўцы ў бізнес-цэнтры «Еўропа».
Фота: ТГ-канал https://t.me/glazasever

Амапаўцы ў амуніцыі зайшлі ў бізнес-цэнтр «Еўропа» на вуліцы Сурганава. Акрамя таго, амапаўцы забеглі ў суседні будынак – бізнес-цэнтр «Зебра». Што ці каго шукаюць амапаўцы, невядома, паведамляюць чытачы «Белсату».

Стала вядома, што сілавікі ў амуніцыі – не амапаўцы, а міліцыянты з дэпартаменту аховы (якія прыязджаюць на сігналізацыю ці на «трывожную» кнопку). Чытачы паведамляюць, што цяпер, калі сілавікоў стала вельмі шмат, рэакцыя на іхнае з’яўленне заўсёды даволі нервовая, бо ўзнікае меркаванне, што будуць затрыманні ці ператрусы.

Hавiны
«Такія дзеянні не павінны карацца ні ў адной краіне свету». «Белсат» патрабуе вызваліць Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову
2021.02.05 15:07

 

СК, belsat.eu

 

Стужка навінаў