Агучылі прысуд айцішніку, якога збіў бус сілавікоў

Інжынера-праграміста Сцяпана Чыкілёва, якога 15 лістапада збіў міліцэйскі мікрааўтобус, прызналі вінаватым у зацятым хуліганстве. Праграміста вінавацілі ў тым, што нібыта ён пашкодзіў аўта сілавікоў. Суддзя прызначыла 3 гады «хіміі», піша радыё «Свабода».

Суддзя Фрунзенскага суда Менску Наталля Бугук прызнала айцішніка Сцяпана Чыкілёва вінаватым у тым, што ён нібыта пашкодзіў аўтамабіль сілавікоў, і прысудзіла яму 3 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія»).

Сцяпан Чыкілёў. Фота: RFERL

Праграміста судзілі за зацятае хуліганства паводле ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэксу. На відэа з затрымання бачна, што 34-гадовага айцішніка збіў бус сілавікоў. Людзі ў чорным выскачылі з аўта і зацягнулі Сцяпана Чыкілёва. Пры гэтым сілавікі жорстка збілі мужчыну, ён трапіў у шпіталь.

За жнівеньскія падзеі ў Менску судзяць айцішнікаў

 

СК, belsat.eu

Hавiны