15-гадоваму адміністратару тэлеграм-каналу далі два гады пазбаўлення волі


Гомельскі суд пакараў 15-гадовага падлетка двума гадамі пазбаўлення волі ў спецыяльнай навучальна-выхаваўчай установе закрытага тыпу, паведамляе тэлерадыёкампанія «Гомель».

Добрушскі юнак быў адміністратарам тэлеграм-каналу «Данные карателей Беларуси». Там ён публікаваў асабістыя звесткі сілавікоў Гомельшчыны. Таксама хлопец прасіў сваіх падпісантаў ахвяраваць грошы на развіццё праекту. Памочнік пракурора Гомля Ганна Зубарава сцвярджае, што за гэтыя сродкі падлетак быццам бы набыў сабе скутар і вопратку. Цяпер пракуратура хоча спагнаць грошы на карысць дзяржавы. Гэта больш за 1,5 тысячы беларускіх і 5 тысячаў расейскіх рублёў.

Таксама ў сюжэце сцвярджаюць, што хлопец раней парушаў закон, але праз узрост яго не прыцягнулі да адказнасці.

ЯП, belsat.eu

Стужка навінаў