Суд над Аляксандрам Івуліным пачнецца ў сярэдзіне студзеня


У судзе Савецкага раёну Менску 17 студзеня адбудзецца судовае пасяджэнне ў справе спартовага журналіста і футбаліста ФК «Крумкачы» Аляксандра Івуліна, паведамляе партал tribuna.com.

Справу будзе разглядаць суддзя Сяргей Шаціла.

Аляксандр Івулін.
Фота: tribuna.com

Аляксандр Івулін абвінавачваецца паводле ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Журналіст быў затрыманы 3 чэрвеня ў кватэры, дзе і адбыўся ператрус. На наступны дзень яго арыштавалі ў адміністратыўнай справе (арт. 24.23 КаАП) на 30 содняў.

Праз месяц пасля затрымання, 2 ліпеня, Івулін стаў падазраваным у крымінальнай справе, а пазней яму выставілі абвінавачанне ў арганізацыі і актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

Паводле абвінавачання, Івулін 23 і 27 верасня 2020 года разам з іншымі пратэстоўцамі рухаўся па праезнай частцы праспекту Незалежнасці і вуліцы Сурганава, блакуючы такім чынам рух транспарту. Журналіста таксама абвінавачваюць у тым, што ён размясціў на сваім YouTube-канале («Честнок») відэа «заахвочвальнага характару», што, на думку следства, дазволіла арганізаваць групу пратэстоўцаў.

Артыкулы
За паўгода ў СІЗА Аляксандр Івулін адкрыўся сябрам з новага боку
2021.12.12 09:54

АД, belsat.eu

Стужка навінаў