Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда другі раз заразіўся каронавірусам


Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда паўторна заразіўся каронавірусам. Пра гэта ў Twitter паведаміў прадстаўнік ягонай канцылярыі Павэл Шрот.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.
Фота: Якуб Шымчук / KPRP

Паводле спадара Шрота, прэзідэнт здаў тэст на COVID-19, які даў станоўчы вынік.

«У сувязі з выпадкамі захворванняў у прэзідэнцкай канцылярыі і яе асяроддзі прэзідэнт Анджэй Дуда здаў тэст на каронавірус, які даў станоўчы вынік. Прэзідэнт адчувае сябе добра, у яго няма цяжкіх сімптомаў, ён застаецца пад наглядам медыкаў», – напісаў Шрот.

Першы раз Дуда заразіўся каронавірусам у кастрычніку 2020 года і перанёс захворванне без бачных сімптомаў. У красавіку і чэрвені мінулага года ён атрымаў дзве дозы вакцыны супраць каронавіруса, а 17 снежня – бустэрную дозу. Цяпер прэзідэнт Польшчы на самаізаляцыі.

Hавiны
Анджэй Дуда: Веру, што беларусы і беларускі некалі ўбачаць дэмакратычную нармальнасць
2021.12.09 18:50

АД, belsat.eu

Стужка навінаў