Лукашэнка падпісаў закон аб генацыдзе беларускага народу


Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб генацыдзе беларускага народу», паведамляе прэс-служба Лукашэнкі. Закон быў прыняты Палатай прадстаўнікоў адразу ў двух чытаннях 14 снежня.

Ідэя дапоўніць Крымінальны кодэкс новым артыкулам гэтага закону была прапанавана дэпутаткай Ліліяй Ананіч, былой міністаркай інфармацыі.

Цяпер за публічнае адмаўленне генацыду можна будзе патрапіць за краты на пяць гадоў, калі ж гэта здзейснена паўторна або з выкарыстаннем службовых паўнамоцтваў − тэрмін вырасце да 10 гадоў.

Паведамляецца, што «рэалізацыя закону будзе садзейнічаць недапушчальнасці скажэння вынікаў Вялікай Айчыннай вайны, а таксама згуртаванасці беларускага грамадства».

Hавiны
«Новае зло прарасло». Пісьменнік Саша Філіпенка ў лісце да Анэ Франк распавёў, чым падобныя Амстэрдам 1942-га і Менск 2021-га
2021.12.24 14:01

АД, belsat.eu

Стужка навінаў