Еўразвяз выступіў з заявай аб апошніх падзеях у Казахстане


Прэс-сакратар Еўрапейскага звязу пракаментаваў апошнія падзеі ў Казахстане і выступіў з заявай, у якой заклікаў паважаць права на мірны пратэст. Але ў заяве адзначына, што дэманстранты не павінны звяртацца да гвалту.

Таксама ў Еўразвязе спадзяюцца, што ўлады Казахстана будуць выконваць свабоду СМІ і доступ да інфармацыі:

«У свеце пратэстаў у Казахстане, звязаных, перш за ўсё, з нядаўнім падваеннем цэн на звадкаваны нафтавы газ, Еўрапейскі Звяз уважліва сочыць за развіццём падзей.

Мы заклікаем усіх, каго гэта тычыцца, дзейнічаць адказна і стрымана і ўстрымлівацца ад дзеянняў, якія могуць прывесці да далейшай эскалацыі гвалту. Прызнаючы права на мірныя дэманстрацыі, Еўразвяз чакае, што яны застануцца негвалтоўнымі і будуць пазбягаць любога падбухторвання да гвалту. ЕЗ таксама заклікае ўлады паважаць фундаментальнае права на мірны пратэст і суразмернасць у прымяненні сілы пры абароне сваіх законных інтарэсаў бяспекі і выконваць свае міжнародныя абавязацельствы.

Казахстан – важны партнёр Еўрапейскага Звязу. У рамках Пагаднення аб пашыраным партнёрстве і супрацоўніцтве паміж Еўразвязам і Казахстанам мы разлічваем на тое, што Казахстан будзе выконваць свае абавязацельствы, у тым ліку свабоду прэсы і доступ да інфармацыі ў Інтэрнэце і офлайн.

Еўразвяз заахвочвае мірнае ўрэгуляванне сітуацыі праз інклюзіўны дыялог з усімі зацікаўленымі бакамі і павагу да асноўных правоў грамадзян».

Hавiны
Чаму пратэстуюць у Казахстане, пры чым тут кошты на паліва і ці будзе раскол элітаў? Коратка тлумачым
2022.01.05 14:22

АД, belsat.eu

Стужка навінаў