«Белавія» прапанавала пасажырам, якія ляцяць у Казахстан, змяніць даты вылету. Сённяшні рэйс адменены


Беларуская авіякампанія «Белавія» прапанавала пасажырам, якія ляцяць з Менску ў Казахстан да 10 студзеня, змяніць даты вылету.

Паведамляецца, што абмен білетаў можа быць праведзены без спагнання дадатковай аплаты ў межах аднаго класа абслугоўвання на прамыя рэйсы «Белавія», якія вылятаюць у/з Кахастана па 31 студзеня 2022 года ўключна.

Сённяшні рэйс з Менску ў Алматы на 20:05 быў адменены, інфармацыя пра гэта з’явілася за паўтары гадзіны да вылету.

Скрыншот: airport.by

Нагадаем, сёння ўвечары, 5 студзеня, пратэстоўцы захапілі аэрапорт Алматы. Усе рэйсы на вылет адменены, а супрацоўнікі і пасажыры эвакуяваны.

«Яны дайшлі да аэрапорту. Па папярэдніх дадзеных у аэрапорце зараз знаходзяцца каля 45 захопнікаў. Як яны зайшлі, нашыя супрацоўнікі пакінулі аэрапорт. У момант захопу пасажыраў у тэрмінале не было. Мы загадзя хутка эвакуіравалі пасажыраў. Вывелі іх праз 11 варот. Якраз у той момант прыляцеў самалёт. Ваенныя пакінулі аэрапорт, але мы не ведаем, калі яны сышлі. Іх зараз там няма. Супрацоўнікі аэрапорту саматугам эвакуіравалі пасажыраў», – паведамілі ў прэс-службе аэрапорту.

Hавiны
Чаму пратэстуюць у Казахстане, пры чым тут кошты на паліва і ці будзе раскол элітаў? Коратка тлумачым
2022.01.05 14:22

АД, belsat.eu

Стужка навінаў