Беларуса выманілі з Расеі і затрымалі за рэабілітацыю нацызму


Аператыўнікі ўпраўлення ГУБАЗіК МУС у Віцебскай вобласці за рэабілітацыю нацызму затрымалі 33-гадовага жыхара абласнога цэнтру.

МУС паведамляе, што затрыманы публікаваў «УКантакце» матэрыялы, якія «ўсхваляюць ідэі неанацызму, калабарацыяністаў, а таксама салдат нацысцкай Нямеччыны».

Скрыншот відэа МУС

Грамадзянін Беларусі быў у Расеі, але сілавікі выманілі яго «ў выніку аператыўнай камбінацыі». Што гэта за камбінацыя, не пведамляецца. У відэа МУС паказалі партрэт Гітлера, свастыку і БЧБ-сімволіку.

Супраць мужчыны распачалі крымінальную справу за наўмысныя дзеянні для рэабілітацыі нацызму.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў