Адміністрацыю Алматы ачапілі вайскоўцы


Жыхары Нур-Султану паведамляюць, што не працуе сотавая сувязь, мабільны інтэрнэт-мэсэнджар WhatsApp працуе толькі праз VPN на прыём паведамленняў праз смартфоны (Web-WhatsApp не працуе нават праз VPN), і не працуе агулам адпраўка паведамленняў па WhatsApp. Таксама назіраюцца збоі ў працы мэсэнджару Telegram, паведамляе KazTAG.

Пратэст у Казахстане трываў і ноччу. За гэты час людзей закідалі святлошумавымі гранатамі, а ў адказ яны нападалі на паліцэйскія машыны. У краіне блакавалі інтэрнэт, увялі надзвычайнае становішча з каменданцкай гадзінай да 19 студзеня.

Але галоўнае – кошты на газ знізілі, і ўрад падаў у адстаўку. Праўда, сябры ўраду працягнуць працу да зацверджання новага складу.

Газ пачалі прадаваць на біржы без распрацоўкі міністэрствам энергетыкі правілаў гандляванняў, паведамілі дэпутаты Мэжыйлійсу.

«З мэтай выключэння спекуляцыяў на аптовым рынку і павышэння празрыстасці гандляванняў у мінулым годзе парламентам былі ўнесеныя змены і дапаўненні ў некаторыя заканадаўчыя акты для арганізацыі біржавога гандлю. Закон уступіў у сілу, аднак новыя правілы рэалізацыі звадкаванага газу Міністэрствам энергетыкі да гэтага часу так і не распрацаваныя», – заявіў дэпутат Бахытбек Смагул на пасяджэнні Мэжыйлійсу ў сераду.

Раней мясцовыя ўлады ў Казахстане знізілі цану звадкаванага газу да 50 тэнге (каля 0,11 долара), як таго патрабавалі ўдзельнікі мітынгаў, якія выйшлі супраць павышэння цаны на газ.

Урадавая камісія сустрэлася з актывістамі, якія сабраліся на плошчы, а намеснік прэм’ер-міністра Ералы Тугжанаў зачытаў рашэнне аб зніжэнні цаны на газ. Аднак такі кошт усталёўваецца толькі ў Мангыстаўскай вобласці, дзе ў выходныя пачаліся пратэсты, справакаваныя рэзкім падаражэннем звадкаванага газу. Грамадзяне патрабавалі знізіць цану са 120 (0,27 долара) да 60 (0,13 долара) тэнге. Так, цана за літр звадкаванага газу для запраўкі аўтамабіля павялічылася на 100 %.

Hавiны
У Казахстане пратэстоўцы дабіліся зніжэння цаны на газ, аднак не паўсюль. Пратэсты працягваюцца
2022.01.04 18:28

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў