Прадстаўнікі палка Каліноўскага сустрэліся з кіраўніцтвам Роўненскай вобласці


Прадстаўнікі палка імя Кастуся Каліноўскага правялі сустрэчы з кіраўніцтвам Роўненскай вобласці. Паездку зарганізавалі пры падтрыманні народнага дэпутата Ігара Гузя.

Прадстаўнікі палка Каліноўскага сустрэліся з кіраўніцтвам Роўненскай вобласці.
Фота: belwarriors/Telegram

Як паведамляе прэс-служба палка Каліноўскага, вялікая ўвага падчас сустрэчы была нададзеная пытанню наладжвання стасункаў паміж беларускім і ўкраінскім народамі, што пагоршыліся ў звязку з агрэсіяй супраць Украіны з тэрыторыі Беларусі.

«Байцы палка асаблівы акцэнт зрабілі на тым, што цяпер Беларусь трэба ўспрымаць як акупаваную тэрыторыю. У будучыні ж агрэсія Расеі з тэрыторыі Беларусі стане немагчымаю, толькі калі кіраваць нашаю краінаю будуць нацыянальна арыентаваныя палітыкі, а не марыянетка Масквы Лукашэнка», – адзначаюць у палку.

Прадстаўнікі палка сустрэліся з кіраўніком Роўненскай абласною вайсковай адміністрацыі Вiталіем Ковалем, старшынём Роўненскай абласной рады Андрэем Караушам, дэпутатамi Вярхоўнай Рады, мэрам Роўна Аляксандрам Трэцяком i сакратаром Роўненскай гарадской рады Вiктарам Шакiрзянам. Таксама адбылася сустрэча каліноўцаў з кіраўніком патрульнай паліцыі Роўненскай вобласці Сяргеем Мэрчуком.

Прадстаўнікі палка Каліноўскага сустрэліся з кіраўніцтвам Роўненскай вобласці.
Фота: belwarriors/Telegram
Hавiны
18-гадовы ветэран Глеб Гунько: Былым ваярам трэба дапамога з рэабілітацый і легалізацыяй
2022.11.29 22:32

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў