Пад Бахмутам за дзень загінулі 5 грузінскіх добраахвотнікаў


Пяцёра грузінскіх добраахвотнікаў, якія ваявалі на баку Украіны, загінулі пад Бахмутам 3 снежня. Інфармацыю пацвердзіў кіраўнік офісу прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак.

Загінулыя ва Украіне грузінскія добраахвотнікі. Крыгіца: Посольство України в Грузії/Facebook

«У апошнія дні ў асяроддзі пад Бахмутам апынулася група ваяроў, нашых украінцаў і грузінскіх добраахвотнікаў з 57-й брыгады. Вядома аб параненым грузінскім камандзіры і пяці загінулых грузінскіх байцах», – напісаў Андрэй Ярмак.

Таксама Ярмак дадаў: «Я вельмі спачуваю нашым грузінскім братам. А таксама дзякуй за тое, што разам змагаліся ў гэтыя дні. Мы павінны перамагчы дзеля свабоды, дзеля Украіны і Грузіі. І адпомсціць. Бо вораг у нас адзін».

Прэзідэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі таксама выказала спачуванні ў сувязі з гібеллю добраахвотнікаў.

Украінскае пасольства ў Грузіі паведамла імёны загінулых. Гэта Аўто Руруа, Роланд Кварацхелія, Рамэа Пічхая, Мераб Аладашвілі і Бадрі Маркелія.

Першы грузін-добраахвотнік загінуў ва Украіне 18 сакавіка, а па стане на 4 снежня, у складзе Збройных Сіл Украіны загінулі 33 грузіна. Грузінскія СМІ паведамляюць, што на баку Украіны зараз ваююць да 1500 грузінскіх байцоў.

Ваяры
«У акопе ўсё аддаў бы за каву з круасанам!» Гісторыя каліноўца Хмеля
2022.12.04 10:02

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў