Украінскі верталёт парушыў паветраную прастору Беларусі. Украіна адмаўляе парушэнне мяжы


Беларускі памежны камітэт заявіў, што ўкраінскі верталёт парушыў мяжу з Беларуссю. Аднак украінскі бок сцвярджае, што парушэння мяжы з Беларуссю не было.

Інцыдэнт здарыўся 4 снежня каля 12 гадзін у раёне пункта пропуску «Новая Рудня» Мазырскага пагранатраду.

«Украінскі вайсковы верталёт Мі-8 на вышыні каля 100 метраў перасек дзяржаўную мяжу і заляцеў на глыбіню да 1 км на тэрыторыю Беларусі. Па дадзеным інцыдэнце праінфармаваны ўкраінскі бок», – паведамілі ў ведамстве.

Парушэнне адбылося падчас вучэнняў і, верагодна, было ненаўмысным, паведамляюць беларускія дзяржаўныя СМІ.

Пасля паведамлення аб парушэнні мяжы памочнік кіраўніка Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка заявіў, што з 23 лістапада на мяжы з Беларуссю ідзе сумесная спецыяльная памежная аперацыя «Палессе». У рамках яе выкарыстоўваецца авіяцыя і беспілотнікі, але падкрэсліў, што факта перасячэння мяжы з Беларуссю не было.

«У ахове і маніторынгу мяжы актыўна выкарыстоўваецца авіяцыя, аднак тое, што заявіў сёння беларускі бок аб парушэнні паветранай прасторы – не адпавядае рэчаіснасці», – паведаміў Дземчанка.

ВІДЭА
Чым NATO адкажа Аляксандру Лукашэнку і Уладзіміру Пуціну?
2021.12.04 14:35

АД belsat.eu

Стужка навінаў