Галоўнае за дзень. Украінскі верталёт на беларускай мяжы і новы рэйс для мігрантаў


«Белсат» падводзіць вынікі суботы, 4 снежня. Пра самае важнае за дзень чытайце ў нашым аглядзе.

Павел Белавус не выйшаў на волю пасля 15 содняў арышту

Заснавальнік Symbal.bу мусіў выйсці з Акрэсціна ўчора ў 15:40, але гэтага не адбылося.

Паведамляецца, што ў Паўла новы артыкул за «хуліганства». У панядзелак адбудзецца яшчэ адзін суд.

Інтэрв’ю
«Беларусь уцягваецца ў архаіку.». Гендырэктар «Tribuna Digital» пра перспектывы беларускага спорту
2021.12.04 12:36

Украінскі верталёт парушыў паветраную прастору Беларусі

Беларускі памежны камітэт заявіў, што ўкраінскі верталёт парушыў мяжу з Беларуссю. Аднак украінскі бок сцвярджае, што парушэння мяжы з Беларуссю не было.

Парушэнне адбылося падчас вучэнняў і, верагодна, было ненаўмысным, паведамляюць беларускія дзяржаўныя СМІ.

Пасля паведамлення аб парушэнні мяжы памочнік кіраўніка памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка заявіў, што факта перасячэння мяжы з Беларуссю не было.

Гісторыі
Як выехаць з Беларусі, калі ты кот палітвязня
2021.12.04 11:51

Авіякампанія «Iraqi Airways» арганізавала яшчэ адзін эвакуацыйны рэйс для мігрантаў

Улады Іраку арганізавалі для мігрантаў, якія затрымаліся ў Беларусі, чарговы эвакуацыйны рэйс на радзіму.

Паводле інфармацыі прэс-службы Нацыянальнага аэрапорту «Менск», на рэйс авіякампаніі «Iraqi Airways» Менск-Эрбіль зарэгістраваліся 419 пасажыраў – 415 дарослых і чацвёра дзяцей да двух гадоў.

Усяго падобнымі рэйсамі вывезлі ўжо 2722 мігранта, якія пажадалі вярнуцца дадому.

Інтэрв’ю
«Цяперашнім уладам бліжэйшая веліч, звязаная са страхам». Чым у Расеі займаўся «Мемарыял» і чаму арганізацыю ліквідуюць
2021.12.04 11:30

Санкцыі Еўразвязу закранаюць беларускі экспарт на суму да 300 мільёнаў долараў за год

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Круты заявіў, што ўведзеныя санкцыі Еўразвязу ў дачыненні да Беларусі закранаюць экспарт на суму 250-300 мільёнаў долараў за год.

З-за гэтага беларускія ўлады хочуць пераарыентаваць экспартныя плыні на рынкі Кітая, Расеі і краіны Афрыкі.

Hавiны
Дні супраць гвалту. Ці дапаможа інфармаванне спыніць катаванні ў Беларусі?
2021.12.04 10:00

У «Брузгах» зноў зладзілі мітынг мігрантаў

Днём 4 снежня мужчыны і дзеці выйшлі на чарговую акцыю пад гандлёва-лагістычным цэнтрам «Брузгі», дзе звыш тысячы чалавек знаходзяцца пад кантролем беларускіх сілавікоў.

«Мы прыйшлі па лепшае жыццё», «Мы не можам вярнуцца ў Ірак», «У нас няма свабоды ў Курдыстане» – мігранты трымалі некалькі «набораў» плакатаў з аднолькавымі надпісамі.

ВІДЭА
Чым NATO адкажа Аляксандру Лукашэнку і Уладзіміру Пуціну?
2021.12.04 14:35

АД, belsat.eu

Стужка навінаў