Улады знішчалі іншадумства ў краіне і ў пошуку ворагаў спынілі свой позірк на прадпрымальніках


Беларускі бізнес, здавалася б, ужо прывык адаптоўвацца і выжываць у непрадказальных варунках, але сёлета сітуацыя змянілася. Прадпрымальнікам аб’явілі вайну. Пасля амаль поўнага вынішчэння грамадзянскай супольнасці  ворагі ў краіне скончыліся. Цяпер такім ворагам становіцца індывідуальны прадпрымальнік. Бізнесоўцы пакуль яшчэ не ўсвядомілі, што яны сталі крымінальнікамі, але ці выжыве цяпер бізнес, адназначнага адказу няма. 

Пусты рынак у Баранавічах. 27 кастрычніка 2022 года.
Фота: nashkraj.by

Прадпрымальніцкая дзейнасць у Беларусі – гэта заўсёды была напружаная праца, напоўненая стрэсам. Бізнесоўцы прывыклі да таго, што раптоўна змяняюцца варункі, заканадаўства. Прызвычаіліся і да раптоўных абвалаў у эканоміцы і рэзкага падзення спажывецкага попыту. З часам да гэтай усёй непрадказальнасці выпрацаваўся моцны імунітэт. Беларускія ІП з зайздрасцю глядзелі і глядзяць на ІП з суседняй Польшчы, ды нават і Украіны. Умовы і варункі працы ў гэтых краінах празрыстыя, і бізнесоўцы могуць будаваць планы на гады наперад, могуць звяртацца за пазыкамі ў банкі і практычна не маюць праблемаў з абаротнымі сродкамі.

Беларускія ІП не мелі такіх умоваў, але  нягледзячы на заўсёды шукалі магчымасць працаваць, таму зараз працуюць у розных галінах эканомікі. Прычым, паспяхова і прыбыткова.

Апошнія два гады сталі больш складанымі. Да непрадказальнасці сітуацыі ў краіне дадаліся санкцыі Захаду, якія ўвялі пасля фальсіфікацыі выбараў і жорсткага збіцця мірных дэманстрантаў. Значная частка прадпрымальнікаў прымала ўдзел у паслявыбарчых мітынгах. Вядома, што гэта таксама не засталося незаўважаным з боку ўладаў. У якасці помсты за падтрыманне пратэстоўцаў бізнесоўцы страцілі кліентаў з ліку дзяржаўных арганізацый. Мясцовыя ўлады негалосна забаранілі кіраўніцтву дзяржпрадпрыемстваў і ўстановаў звяртацца да такіх прадпрымальнікаў. Нягледзячы на гэта бізнес працягвае існаваць і працуе далей.

Аб’ектыў
Бізнес-цэнтры пусцеюць, IT-сектар таксама
2022.11.03 21:42

Напад Расеі на Украіну стаў для прадпрымальнікаў шокам. Існаванне і праца ва ўмовах вайны, якая каля самых межаў краіны, стала фактарам дыскамфорту, дадатковага стрэсу і страху. Яшчэ перад вайной бізнесоўцы прыглядаліся адзін да аднаго, будуючы свае планы на бліжэйшую перспектыву. Яшчэ ў пачатку лютага бягучага году не раз даводзілася чуць у размовах, што некаторыя прадпрымальнікі распачынаюць новыя праекты, а гэта можа сведчыць, што вайны не будзе. Прынамсі бізнес спадзяваўся, што пагрозы з боку Расеі застануцца пагрозамі. Вырасла цікавасць да навінаў і абмеркавання апошніх падзеяў, а ужо напрыканцы лютага размовы з прадпрымальнікамі сталі складанымі. На пытанне, як справы, гучаў адказ, што невядома. Прынамсі адказу не гэтае банальнае пытанне не было, паколькі такога мы яшчэ не перажывалі.

Рынак Паўднёвы ў Горадні. Фота ад чытачоў

Пасля гэтага адбылося  рэзкае падзенне курсу беларускага рубля, кошты імгненна выраслі. У такіх умовах жаданне распрадаць свае актывы і кінуць справу з’явіліся ў многіх бізнесоўцаў. Трымала толькі тое, што ў сваю справу ўкладзеныя не столькі грошы, колькі свой асабісты час, які кампенсаваць немагчыма.

Але і да гэтага бізнесоўцы з цягам часу прызвычаіліся. Вось толькі ўмовы змяніліся ізноў. Новая рэальнасць стала нечаканай. Яшчэ нядаўна ў дачыненні да прадстаўнікоў бізнесу з боку чыноўнікаў існавала нейкая павага, жаданне ў цяжкай сітуацыі прыйсці на дапамогу. Цяпер стаўленне стала выключна негатыўным. Многія прадпрымальнікі раптоўна сталі крымінальнікамі. І вось да гэтай рэчаіснасці прыватнікі пакуль не адаптаваліся.

Абноўлена
У Полацку прадпрымальніца збіралася перадаць уладам калектыўны зварот. Яе пасадзілі на 30 содняў
2022.11.01 10:11

У шэрагу паведамленняў крымінальнай хронікі ў справаздачы МУС часам трапляюцца паведамленні пра незаконную дзейнасць. Гэтак, напрыклад, прэсавая служба міліцыянтаў паведамляе, што ў фермера, які займаецца вырошчваннеv буйной сельскагаспадарчай жывёлы знайшлі мяса… Гэта тое ж самае, што на мэблевай фабрыцы знайсці мэблю. Або прадпрымальнік, які заключыў дамову на продаж аргтэхнікі з буйной фірмай, прадаваў гаджэты на інтэрнэт-пляцоўках прыватных абʼяў і сярод знаёмых. Міліцыянты лічаць, што гэта нелегальна.

Дзясяткі бізнесоўцаў трапілі за краты за тое, што парушылі загад Лукашэнкі пра забарону на рост коштаў. Прадпрымальнікі пакуль не ўсвядомілі, што гэта новая рэчаіснасць. Яна заключаецца галоўным чынам у тым, што бізнесоўцы раптоўна сталі крымінальнікамі.  Калі на працягу апошніх двух дзесяцігоддзяў бізнес прывык адаптавацца, то цяпер улады вырашылі змагацца з ім зусім іншым чынам. Чыноўнікі бачаць у бізнесоўцах ворагаў, бо іншадумства з боку незалежнага грамадства яны задушылі, а сілавікам, каб існаваць, неабходны новыя вораг і працяг змагання з няўгоднымі ўладам.

Hавiны
Лукашэнка ўзмацніў санкцыі супраць беларускіх кампаній з замежнымі інвестарамі
2022.11.01 11:29

Аляксандр Буракоў   belsat.eu

Стужка навінаў