Ціханоўскі, Статкевіч, Лосік. Хто яшчэ трапіў у абноўлены спіс «экстрэмістаў»


Спіс «экстрэмістаў», які вядзе на сваім сайце беларускае Міністэрства ўнутраных справаў, папоўнілі адразу 244 прозвішчы. Сярод іх – вядомыя палітыкі і актывісты. 

4 лістапада МУС абнавіла «Пералік асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці», павялічыўшы спіс адразу на 244 прозвішчы. Гэта беларусы і грамадзяне іншых дзяржаваў, якія пераследуюцца ці пераследаваліся паводле «палітычных» крымінальных артыкулаў у Беларусі.

У спіс «экстрэмістаў» цяпер трапілі фігуранты «справы Ціханоўскага» Сяргей Ціханоўскі, Мікалай Статкевіч, Ігар Лосік, Уладзімір Цыгановіч, Арцём Сакаў, Дзмітрый Папоў, журналіст «Свабоды» Алег Груздзіловіч, які выйшаў пасля памілавання, аднак у пераліку пазначана, што ён адбывае пакаранне.

Артыкулы
Вызвалілі журналіста «Радыё Свабода» Алега Груздзіловіча
2022.09.21 19:34

Таксама ў спісе цяпер:

  • блогер, журналіст і футбаліст «Крумкачоў» Аляксандр Івулін
  • расяянка Вера Цвікевіч, чый фотаздымак быў на першай паласе беларускай «Камсамольскай праўды» ў жніўні 2020 года
  • экс-кіраўнік «Аховы птушак Бацькаўшчыны» Віктар Фянчук
  • жонка палітзняволенага Анатоля Латушкі Алена Латушка
  • музыкі гурта «Irdorath» Надзея і Уладзімір Калачы
  • былая кіраўніца арганізацыі «Радзіслава» Вольга Гарбунова.

Цяпер у спісе «экстрэмістаў» 1714 чалавек.

Hавiны
У Беларусі заблакавалі сайт з артыкуламі палітыка Зянона Пазняка
2022.11.04 12:19

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў