Чэхія прызнала расейскі рэжым тэрарыстычным


Чэхія прызнала цяперашні рэжым у Расеі тэрарыстычным. Гэткую рэзалюцыю ўхваліў камітэт замежных справаў парламенту рэспублікі, піша выданне «Чэшскія навіны». Раней такія ж заявы прынялі ў Польшчы і Эстоніі.

Банэр з Уладзімірам Пуціным на будынку МЗС Чэхіі ў Празе. 29 кастрычніка 2022 года.
Фота: Bartosz Rozalski / Forum

Чэхія прызнала цяперашні расейскі рэжым тэрарыстычным. За адпаведную рэзалюцыю прагаласавалі 12 з 14 дэпутатаў, што ўваходзяць у камітэт замежных справаў парламенту рэспублікі.

У дакуменце асуджаецца расейскае ўварванне і адзначаецца, што Крэмль «адмаўляе ўкраінскаму народу ў праве на ўласную ідэнтычнасць і незалежнае існаванне». Дзеянні расейскіх войскаў адпавядаюць прыкметам ваенных злачынстваў і злачынстваў супраць чалавечнасці, і вінаватыя ў іх мусяць быць пакараныя, гаворыцца ў рэзалюцыі.

Камітэт замежных справаў таксама падтрымаў высілкі кіраўніка МЗС Чэхіі дзеля стварэння міжнароднага трыбуналу для судовага пераследу за агрэсію і расследавання злачынстваў Міжнародным крымінальным судом.

У рэзалюцыі згадваюцца гэтак званыя «рэферэндумы», праведзеныя на акупаванай тэрыторыі Украіны, і адзначаецца, што Чэхія іх вынікаў не прызнае.

Раней расейскі рэжым прызналі тэрарыстычным Польшча і Эстонія, а таксама Парламенцкая асамблея Рады Еўропы.

Аб’ектыў
Расейскі рэжым прызналі тэрарыстычным
2022.10.13 22:21

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў