Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 9 чалавек


У супольнай заяве праваабарончых арганізацыяў паведамляюць, што пераслед і пазбаўленне волі гэтых асобаў палітычна матываваныя, звязаныя з мірнаю рэалізацыяй выказвання меркавання, паведамляе «Вясна».

Да спісу вязняў сумлення дадалі Алега Філіпава, Міхаіла Прача, Валерыя Ясечка, Аляксандра Жданава, Яўгена Шпількава, Сяргея Хацкевіча, Вадзіма Цішкевіча, Адамя Цеслюка і Міраслава Федаровіча.

«Намі атрыманая інфармацыя пра наступных асобаў, пазбаўленых волі за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржаўных сімвалаў, а таксама выкарыстанне іншых дапушчальных формаў выказвання меркаванняў», – гаворыцца ў паведамленні.

4 лістапада ў Беларусі 836 чалавек прызнаныя палітычнымі вязнямі.

Hавiны
На волю выйшаў палітвязень Антон Бяленскі. Ён адбыў паўтары гады «хіміі» за пратэсты
2021.10.30 12:56

МГМ, Belsat.

Стужка навінаў