МЗС Беларусі: Гэта хлусня, Варшава беспадстаўна павышае градус напружанасці


МЗС Беларусі назвала хлуснёю заяву Польшчы пра мінанне яе мяжы з беларускага боку і намаганне «павысіць градус напружанасці».

«Сур’ёзна насцярожваюць сістэмныя спробы Варшавы беспадстаўна і эпатажна павышаць градус напружанасці на беларуска-польскай мяжы. Чарговая заява для СМІ пра нейкі «заход» 2 лістапада з тэрыторыі Беларусі неўстаноўленых «узброеных асобаў у форме» зноў галаслоўная. Як і ў папярэдніх выпадках, пры ўсім прасунутым тэхнічным абсталяванні польскага боку чамусьці менавіта найбольш адыёзныя выкрыкі не маюць ніякіх фактычных пацверджанняў. Няма ні фота, ні відэа, ні якіх-кольвек іншых звестак абʼектыўнага кантролю. Уласна, і не можа быць, бо гэта хлусня», – адзначаецца ў заяве МЗС Беларусі.

Тым часам міністр абароны Польшчы Мар’юш Блашчак апублікаваў у сваім Twitter здымак, на якім відаць беларускіх памежнікаў, якія нясуць вялікія кусачкі для разразання агароджы.

Раней ужо зʼяўляліся сведчанні таго, што беларускія памежнікі дапамагаюць мігрантам пераходзіць на польскі бок і нават уласнаруч рэжуць агароджу, каб спрасціць ім гэтую задачу.

МГМ, Belsat

Стужка навінаў