Хакеісты менскага «Дынама» масава хварэюць на COVID-19


Каманда гуляе не ў поўным складзе. На апошняй гульні, 2 лістапада, у межах КХЛ у заяўцы на матч было ўсяго 14 палявых (звычайна 18–20), у выніку менскае «Дынама» саступіла з лікам 3:7 аднаклубнікам з Масквы.

Лукашэнка сцвярджаў, што заразіцца каронавірусам на хакейнай пляцоўцы немагчыма – практыка гэта зняпраўдзіла. Цяпер можна бачыць масавыя захворванні ў любімай камандзе Лукашэнкі – менскім «Дынама».

Першыя хворыя з’явіліся ў канцы верасня, цяпер жа ў камандзе амаль два дзясяткі станоўчых тэстаў на COVID-19. Падчас апошняй гульні, 2 лістапада, у межах КХЛ у заяўцы на матч было ўсяго 14 палявых замест звычайнай колькасці 18–20. У выніку менскае «Дынама» саступіла з лікам 3:7 аднаклубнікам з Масквы.

Hавiны
Чатыром лёгіянерам хакейнага «Дынама» (Менск) плацілі заробкаў амаль на $ 2,5 млн
2021.10.15 16:11

3 лістапада на выязныя гульні ў Ніжні Ноўгарад на матч супраць «Тарпеда», які мусіць адбыцца 4 лістапада, і ў Маскву на матч супраць «Спартака» (у суботу, 6 лістапада) адправіліся 20 гульцоў. З іх толькі чатыры абаронцы (звычайна 7–9). Пры гэтым адразу пяць чалавек выкліканыя з фарм-клубу. Сёння менскае «Дынама» займае пятае месца ў Заходняй канферэнцыі КХЛ.

«Каронавірусу ўсё роўна – вераць у яго альбо не. Хварэюць і бедныя, і багатыя. І спачатку ў менскім «Дынама» хавалі, што ў іх ёсць праблемы. У пачатку лістапада гэта стала рабіць немагчыма, і гэта прызнаў нават галоўны трэнер. Цяпер на матчы з асноўнымі канкурэнтамі «Дынама» едзе з праблемамі са складам, і могуць узнікнуць пытанні з месцам у плэй-оф», – сказаў «Белсату» адзін з беларускіх спартовых журналістаў.

Галоўны трэнер менскага «Дынама» Крэйг Ўудкрафт і ягоны памочнік Андрэй Мезін прапусцяць дзве найбліжэйшыя гульні. Выконваць абавязкі галоўнага трэнера будзе Павел Перапіхін.

АЛ, belsat.eu

Стужка навінаў