Беларускія вайскоўцы паляцелі на вучэнні ў Расею

З 8 да 12 лістапада беларускія вайскоўцы возьмуць удзел у вучэннях «Непарушнае братэрства – 2021», падчас якіх будуць адпрацоўваць міратворчыя аперацыі, паведамляе Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.

Вучэнні будуць праводзіцца разам з Калектыўнымі міратворчымі сіламі АДКБ на палігоне Казанскай танкавай чырвоназнаменнай вучэльні. Падчас вучэнняў будуць адпрацаваныя пытанні павышэння практычных уменняў і навыкаў у рыхтаванні міратворчых аперацыяў. Вайскоўцы будуць трэнаваць баявую зладжанасць падчас выканання задачаў у міратворчай аперацыі.

ГГ, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны