Анастасія Крупеніч-Кандрацьева восьмы раз не выйшла пасля содняў


Сяргей Крупеніч і Анастасія Крупеніч-Кандрацьева.
Фота: Sprind96.org

Палітзняволеная Анастасія Крупеніч-Кандрацьева правяла за кратамі 111 дзён і сёння мусіла выйсці на волю.

«Пасля 8 пратаколаў і 111 сутак Анастасія Крупеніч-Кандарцьева не выйшла на волю. За 4 гадзіны да выхаду яе некуды павезлі. Цяпер яна, хутчэй за ўсё, на ІЧУ ў чаканні чарговага «суда». Адвакат у курсе», – паведаміла сяброўка Анастасіі.

Заўтра сканчваецца чарговы тэрмін зняволення мужа Анастасіі Сяргея Крупеніча.

Анастасія Крупеніч-Кандрацьева – былая настаўніца менскай гімназіі. Яе 8 разоў асудзілі па адміністрацыйным артыкуле 19.1 КаАП (распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць) за тое, што яна з мужам перасылалі адзін адному навіны з тэлеграм-каналаў.

Hавiны
Сужэнцаў восьмы раз запар пакаралі «соднямі» за перасланыя адзін аднаму навіны
2021.10.21 19:24

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў