АБСЕ далі Лукашэнку 10 дзён


Сёння 35 дзяржаў АБСЕ выкарысталі Венскі механізм у дачыненні да Беларусі і далі рэжыму 10 дзён, каб рэжым даў адказ на сем грунтоўных пытанняў. Пра гэта напісаў дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка ў сваім Facebook.

Вось што АБСЕ хоча ведаць:

1. Ці былі зробленыя беларускімі ўладамі крокі па расследаванні заяваў аб адвольных затрыманнях або арыштах, катаваннях, і пакаранні вінаватых

2. Ці былі прыняты меры для расследавання фактаў распальвання нянавісці і падбухторвання да гвалту дзяржаўнымі СМІ

3. Ці былі зробленыя крокі, каб дазволіць грамадзянскай супольнасці дакументаваць і паведамляць аб рэпрэсіях і парушэннях правоў чалавека

4. Якія крокі прымаюцца беларускімі ўладамі, каб спыніць нелегальную міграцыю, што пагражае рэгіянальнай бяспецы?

5. Як вы супрацоўнічаеце з інстытутамі АБСЕ, каб рэалізаваць поўнае выкананне абавязкаў перад АБСЕ?

6. Ці робяцца крокі для ўзаемадзеяння з незалежнай грамадзянскай супольнасцю і праваабаронцамі?

7. Як выконваюцца рэкамендацыі, якія змяшчаюцца ў дакладзе ад 5 лістапада 2020 г. у рамках Маскоўскага механізму.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў