З Масквы ў Менск будзе лятаць лоўкостэр


Расейская кампанія «Победа» распачне новы рэйс Масква-Менск. Скарыстацца паслугамі кампаніі можна будзе з 28 кастрычніка, паведамляе прэсавая служба авіяперавозніка.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Dmitry Feoktistov / TASS / Forum

Лоўкостэр «Победа» на афіцыйным сайце pobeda.aero распачаў продаж білетаў на новы рэгулярны рэйс Масква-Менск. Палёты распачнуцца з 28 кастрычніка 2022 года і будуць выконвацца штодня з маскоўскага аэрапорту Унукава.

З 9 чэрвеня кампанія «Победа» распачала авіярэйс Санкт-Пецярбург-Менск. Самалёты лётаюць 3 разы на тыдзень. Лоўкостэр «Победа» частка расейскай кампаніі «Аэрафлот»

Hавiны
Расследаванне: ліст пра бомбу на борце «Ryanair» прыйшоў, калі самалёт ужо набліжаўся да Менску
2021.05.27 11:22

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў