За заклікі да санкцыяў хочуць саджаць на 12 гадоў. Законапраект унеслі ў Палату прадстаўнікоў


Алег Белаконеў.
Фота: cesor.net

Дэпутат Алег Белаконеў унёс у Палату прадстаўнікоў праект закона «Аб змяненні Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь». Пра гэта паведамілі ў Палаце прадстаўнікоў.

Дакумент у прыватнасці мяняе артыкула 361 КК («Заклікі да дзеянняў, скіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь»).

Цяпер ён будзе прадугледжваць адказнасць у тым ліку за заклікі, накіраваныя на ўжыванне санкцыяў адносна Рэспублікі Беларусь, фізічных і юрыдычных асобаў краіны.

Законапраект прадугледжвае пакаранне на падставе часткі 1 артыкула 361 КК у выглядзе абмежавання волі на тэрмін да 5 гадоў або пазбаўлення волі на тэрмін да 6 гадоў, на падставе часткі 2 артыкула 361 КК – у выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 3 да 10 гадоў, па часткі 3 артыкула 361 КК – у выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 4 да 20 гадоў.

Алег Белаконеў нарадзіўся ў 1965 годзе ў Прыморскім краі Расеі. У Беларусь патрапіў у сталым веку пасля сканчэння Омскай вайсковай вучэльні. У 2014 годзе яго прызначылі начальнікам Генеральнага штабу – першым намеснікам міністра абароны. З 2019 года – дэпутат Палаты прадстаўнікоў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў