Вольга Чамаданава больш не прэс-сакратарка МУС


Вольга Чамаданава, фота: @pressmvd

Вольга Чамаданова сышла з пасады прэс-сакратаркі Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі. Адпаведнае паведамленне з’явілася раніцай 4 кастрычніка ў тэлеграм-канале МУС.

«Сёння мой першы дзень у новым статусе. З пасады прэс-сакратара МУС Беларусі я перайшла на дзяржаўную службу ў органы выканаўчай улады», – гаворыцца ў паведамленні.

Вольга Чамаданава была афіцыйным прадстаўніком МУС амаль 3 гады. У тым ліку ў яе тэлеграм-канале было апублікаванае паведамленне пра тое, што Аляксандр Тарайкоўскі спрабаваў кінуць у сілавікоў выбухную прыладу, што пасля было абвергнута шматлікімі відэа.

Па інфармацыі з праўладных тэлеграм-каналаў Вольга Чамаданава ўзначаліць Галоўнае кіраванне па ідэалагічнай працы і справах моладзі Менгарвыканкаму.

Адзначым, што 20 верасня кіберпартызаны апублікавалі аўдыёзапіс, на якім паводле іх, намеснік начальніка ГУУС Менгарвыканкаму Ігар Падвойскі рэзка негатыўна абмяркоўвае Чамаданаву з Віталём Казловым, першы намеснікам начальніка УУС Менаблвыканкаму.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў