У Менску зноў паведамляюць пра мінаванне навучальных устаноў


Здымак носіць ілюстратыўны характар.
Фота: ПБ / Белсат

Менская міліцыя ў сваім тэлеграм-канале паведаміла, што 4 кастрычніка працягвае правяраць паведамленні аб мінаванні навучальных устаноў.

«Сёння ў міліцыю звярнуліся кіраўнікі некалькіх навучальных устаноў, якія паведамілі пра паведамленні аб закладзеных выбуховых прыладах, якія паступілі на пошту», – заявілі ў міліцыі.

На месцы выбываюць супрацоўнікі міліцыі, прымаюцца неабходныя меры бяспекі.

Hавiны
240 школ, універсітэты, Нацыянальная бібліятэка, Лепельскі райвыканкам: куды прыйшлі паведамленні пра бомбы
2021.10.01 18:46

Нагадаем, што з раніцы 1 кастрычніка розныя ўстановы ў Беларусі, пераважна школы, каледжы і ўніверсітэты, атрымліваюць рассылку пра закладзеныя бомбы. Паўсюль праводзіцца эвакуацыя. Паведамленняў пра знойдзеныя выбуховыя прылады пакуль не было.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў