У Крамлі не ведаюць, дзе затрымалі журналіста «Камсамолкі», Пуцін ведае пра інцыдэнт

Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў заявіў, што ў Крамлі няма інфармацыі пра тое, дзе затрымалі карэспандэнта «Камсамольскай праўды ў Беларусі» Генадзя Мажэйку, піша interfax.

Паводле прэс-сакратара Уладзіміра Пуціна Дзмітрыя Пяскова, кіраўніцтва РФ не мае інфармацыі пра тое, што карэспандэнта «Камсамольскай праўды ў Беларусі» Генадзя Мажэйку затрымалі ў Расеі.

«Мы не маем дакладна інфармацыяй пра тое, дзе адбылося затрыманне журналіста. Мы гэтага проста не ведаем», – сказаў Дзмітрый Пяскоў.

Блакаванне «Комсомольской правды»: Пяскоў паскардзіўся, што ў Менску не чуюць Крэмль

Але пры гэтым прэсавы сакратар раскрытыкаваў затрыманне журналіста.

«Вядзецца пра арышт журналіста. Вядома, калі гэта звязана з яго журналісцкай дзейнасцю, то нельга ўхваляць такія дзеянні. Але мы не ведаем дэталяў, не ведаем, у чым яго абвінавачваюць. Вядзецца пра ўнутрыбеларускі сюжэт. Наўрад ці можам нешта дэталёва каментаваць », – заявіў прэс-сакратар.

Пяскоў таксама дадаў, што раней Расея выказала нязгоду з блакаваннем сайту «Камсамолкі». Паводле словаў Пяскова, прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін ведае пра затрыманне Мажэйкі.

Па «справе Зельцара» затрымалі больш за 110 асобаў

«Камсамолка» паведамляе, што 4 кастрычніка адвакату атрымалася сустрэцца з журналістам.

«Сёння да яго пасля абеду трапіў адвакат, пасля чаго ў прысутнасці адваката ён быў дапытаны ў якасці падазронага. Цяпер вырашаецца пытанне аб ужыванні да яго меры стрымання. Жывы, здаровы, адчувае сябе добра», – паведаміў прадстаўнік выдавецкага дома Валянцін Алфімаў.

Мажэйку падазраюць паводле двух артыкулаў крымінальнага кодэксу: «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або розніцы» і «Абраза прадстаўніка ўлады». Гэта пацвярджае і МУС Беларусі.

«У сувязі са шматлікімі запытамі журналістаў паведамляем, што названы грамадзянін быў затрыманы 1 кастрычніка беларускімі праваахоўнымі органамі на тэрыторыі нашай дзяржавы ў межах заведзенай крымінальнай справы па прыкметах складу злачынстваў, прадугледжаных ч.3 арт. 130 («Распальванне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варажнечы або розні») і арт. 369 («Абраза прадстаўніка ўлады») КК Рэспублікі Беларусь», – заявіў начальнік Дэпартаменту па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун.

Расейскія журналісты раскрылі падрабязнасці выкрадання Генадзя Мажэйкі з Масквы

СК belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны