У ЕАБР чакаюць росту інфляцыі ў Беларусі


Беларускія рублі. Менск, Беларусь. 27 красавіка 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

Аналітыкі Еўразійскага банку развіцця апублікавалі раніцай 4 кастрычніка прагноз развіцця беларускай эканомікі для апошніх месяцаў 2021 года.

Эксперты нагадалі, што, паводле разлікаў Нацбанку Беларусі, насельніцтва адчувае гадавую інфляцыю на ўзроўні 13,3 %, а «павышаныя чаканні з’яўляюцца адным з ключавых фактараў паскарэння росту спажывецкіх коштаў у бягучым годзе і нясуць рызыкі замацавання інфляцыі на ўзроўнях, якія перавышаюць мэты Нацыянальнага банку».

Таксама аналітыкі ЕАБР зазначаюць, што з улікам зніжэння ўраджаю збожжа існуе высокая імавернасць перавышэння інфляцыяй 10 % узроўню.

Пры рэалізацыі такога сцэнара, на іх думку, нельга выключаць павышэння стаўкі рэфінансавання ў 2021 годзе.

Эканоміка з Чалым
Лукашэнка страціў кантроль над коштамі
2021.09.23 20:30

МГ belsat.eu

Стужка навінаў