Сродкі з рэзервовага фонду для гарантаванага вяртання дэпазітаў пойдуць на фінансаванне дзяржпраграмаў


Дэпутаты палаты прадстаўнікоў прынялі змены ў закон па пытаннях гарантаванага кампенсавання банкаўскіх укладаў (дэпазітаў). Адным з найбольш важных момантаў у законе з’яўляецца магчымасць перадачы сродкаў «Агенцтва па гарантаванай кампенсацыі банкаўскіх укладаў» «Банку развіцця».

Дэпутаты палаты прадстаўнікоў прынялі законапраект, які прадугледжваецца магчымасць размяшчэння часова свабодных грашовых сродкаў«Агенцтва па гарантаванай кампенсацыі банкаўскіх укладаў» у аблігацыі ААТ «Банк развіцця».

На сёння «Банк развіцця» ўяўляе сабой даволі паспяховы інстытут. Але цяпер мы знаходзімся ў сітуацыі, калі ў банкаўскай сферы можа адбыцца сістэмны крызіс, у сувязі з гэтым узнікае шэраг пытанняў.

Крызіс, напрыклад, звязаны з неплацяжамі, можа ўдарыць па банкаўскай сістэме і некаторыя банкі не вытрымаюць. А таксама ён можа ўдарыць і па «Банку развіцця», паколькі гэты банк не зусім звычайны, ён выдзелены ў асобную структуру, і займаецца фінансаваннем тых праектаў, якія паводле некаторых прычынаў не фінансуюцца, або недастаткова фінансуюцца звычайнымі банкамі. Гэта могуць быць больш рызыкоўныя праекты. І калі ў нас адбудзецца нешта з банкамі, ва ўразлівай сітуацыі можа апынуцца і «Банк развіцця», паколькі ён, умоўна кажучы, выдаў нейкаму прадпрыемству доўгатэрміновы крэдыт. І ў фінансавым крызісе вярнуць гэтыя сродкі прадпрыемства не зможа і атрымліваецца, што гэтыя сродкі пад пагрозай. У той момант, калі яны будуць патрэбныя, будзе незразумелым, адкуль іх узяць. Магчыма на дапамогу прыйдзе Нацбанк, Мінфін, калі будзе чым. У любым выпадку гэта дадае рызыкаў у і так нестабільную сітуацыю», – кажа акадэмічная дырэктарка цэнтру BEROC Кацярына Барнукова.

Hавiны
«Шмат хто папросту закрыецца». Да якога негатыву можа прывесці падатковая рэформа ў Беларусі
2021.09.30 11:38

СК belsat.eu

Стужка навінаў